Яна Раманава. «Азбука агульных слоў», 02.10 — 31.10

Яна Раманава, з серыі «Азбука агульных слоў»

У сакавіку 2014 года ў выніку інфармацыйнай вайны вакол сітуацыі ў Крыме і ва Ўсходняй Украіне паміж Расіяй і Ўкраінай пачала расці напружанасць. І ў грамадзян абедзвюх краін стала знікаць жаданне разумець адзін аднаго. Раманава прасіла розных людзей, якія прымалі ўдзел у рэвалюцыйных падзеях у Кіеве на плошчы Незалежнасці (майдан Незалежності), успомніць словы, якія цалкам супадаюць па-руску і па-ўкраінску, і праілюстраваць гэтыя словы на фотаздымках. У выніку атрымалася нешта накшталт азбукі, якая грунтуецца на ідэі, што разуменне пачынаецца з мовы, а мова — з алфавіта.

02.10 — 31.10
Ангар «ЦЭХа»

Кастрычніцкая, 16
12:00 – 22:00, штодня
Агульны білет на ўсе выставы ў прасторы «ЦЭХ» ― 50 000. Школьнікі, студэнты, пенсіянеры ― 25 000. Дзецям да 10 гадоў уваход вольны.

02.10
Адкрыццё выставы
Ангар «ЦЭХа», 19:00

17.10
Творчая сустрэча з Янай Раманавай
Лекцыйная зала «ЦЭХа», 13:00
Уваход вольны