Выстава пераможцаў конкурсу FotoEvidence 2013, 23.09-01.10

Daily Lives In Terror

Massimo Berruti

Задача конкурсу і прэміі FotoEvidence, што праводзіцца з 2011 года, у тым, каб на мове фатаграфіі расказаць пра парушэнні правоў чалавека і прыніжэнне чалавечай годнасці. Прэміяй узнагароджваюцца аўтары за самаадданасць і смеласць у асвятленні і данясенні да шырокай грамадскасці складаных сацыяльных тэм і за прыцягненне ўвагі да сацыяльнай несправядлівасці ў сучасным свеце. Дэвіз FotoEvidence: «Дакументальная фатаграфія здольная не толькі змяніць адносіны людзей да пэўных падзей, але і ў асобных выпадках змяніць хаду гісторыі».

Заснавальнік прэміі Святлана Бачаванава (Балгарыя): «Я заснавала FotoEvidence, каб працягнуць справу свайго жыцця — барацьбу з прыгнётам і выкрыццё парушэнняў правоў чалавека з дапамогай фатаграфіі.

FotoEvidence — гэта СМІ без цэнзуры і месца, дзе экспануюцца дакументальныя праекты, якія не маюць шанцаў быць надрукаванымі ў СМІ, што патрабуюць толькі гарачых навін. Фатаграфіі, якія мы адзначаем, не заўсёды прыемныя, але яны адлюстроўваюць жыццё такім, якім яно ёсць. Я лічу, што наступствы войнаў і канфліктаў павінны быць паказаны без прыкрас, каб кожны мог убачыць іх сапраўнае аблічча. У рэшце рэшт, можа быць, такім чынам мы зможам вывучыць урок праз нашыя памылкі, каб імкнуцца не паўтарыць іх».

Пераможца FotoEvidence-2013 — Robin Hammond Condemned (New Zeeland).

Фіналісты конкурсу:
Andrea Reese Urban Cave (USA)
Fabio Bucciarelli Battle to Death (Italy)
Jon Lowenstein Shadow Lives USA (USA)
Massimo Berruti The Dusty Path (Italy)

*Асаблівая падзяка «ФОТОДОК» (персанальна Аляксандру Сорыну) за прадастаўленне выставы “FotoEvidence”.

23.09-01.10
Адкрыце выставы 23.09, 19.00
Прастора ЦЭХ
Мiнск, пр. Незалежнасці 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі) левы пад’езд, 2 паверх.
+375296868333, events@cech.by
Штодня ад 10.00 да 22.00.

Уваход свабодны.