Дэманстрацыя прац фіналістаў XIX фестывалю Voiеs Off 19.10, 17.00

Henk Wildschut (c)

Henk Wildschut (c)

Кожны год у Арлі праходзіць фатаграфічны фестываль Rencontres, які ператварае ўвесь горад у экспазіцыйную пляцоўку і прадстаўляе праекты знакамітых фатографаў. Voies Off прапануе альтэрнатыўную паралельную праграму фестывалю, даючы прастору маладым фатографам. Праграма Voies Off Festival складаецца з тыдня выстаў, сустрэч, партфоліа-рэв’ю ды іншых мерапрыемстваў, аднак самай значнай падзеяй з’яўляюцца начныя дэманстрацыі праектаў маладых фатографаў. З больш як тысячы дасланых заявак выбіраюцца ўсяго шэсцьдзесят. Журы Voies Off выбірае пераможцу фестывалю, праект якога разам з шасцю іншымі фіналістамі прадстаўляецца публіцы ў апошнюю ноч дэманстрацый. Такія арганізацыі, як The SAIF Discovery Award і Lacritique.org, таксама выбіраюць сваіх пераможцаў з ліку ўдзельнікаў.

Voies Off прадстаўляе ў Мінску праекцыі шасці фіналістаў 2014 года і пераможцаў, якімі сталі Henk Wildschut з яго серыяй Food, Eugeni Gay Marin з серыяй From Quantum Island і Carlos Spottorno з серыяй The pigs.

19.10, 17.00, вход: 10.000
Прастора ЦЭХ
Мiнск, пр. Незалежнасці 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі) левы пад’езд, 2 паверх.
+375296868333, events@cech.by
Штодня ад 10.00 да 22.00.