Яна Раманава. «Чаканне», 02.10 — 31.10

Яна Раманава, з серыi «Чаканне»

Маладыя расійскія пары — жыхары Санкт-Пецярбурга і Масквы — спяць у сваіх пасцелях у той ранні час, калі людзі паводзяць сябе натуральна і не думаюць пра тое, як яны выглядаюць. Усе яны рыхтуюцца стаць бацькамі праз некалькі месяцаў, і праект прысвечаны не толькі іх адносінам адзін да аднаго ў час чакання дзіцяці, але таксама жыццю маладых сем’яў у вялікіх гарадах сучаснай Расіі праз 20 гадоў пасля развалу Савецкага Саюза — краіны, якую іх дзеці будуць ведаць толькі з кніжак па гісторыі. У праект уваходзяць 40 здымкаў — як 40 тыдняў цяжарнасці. Санкт-Пецярбург, Масква. 2009—2014.

janaromanova.com

02.10 — 31.10
Ангар «ЦЭХа»

Кастрычніцкая, 16
12:00 – 22:00, штодня
Агульны білет на ўсе выставы ў прасторы «ЦЭХ» ― 50 000. Школьнікі, студэнты, пенсіянеры ― 25 000. Дзецям да 10 гадоў уваход вольны.

02.10
Адкрыццё выставы
Ангар «ЦЭХа», 19:00

17.10
Творчая сустрэча з Янай Раманавай
Лекцыйная зала «ЦЭХа», 13:00
Уваход вольны