Рафал Мілах. Прэзентацыя фотапраекта «Пераможцы», 14.10

Саша, найлепшы зваршчык Рэспублікі Беларусь. Лаурэат прэміі «Братэрства рускай і беларускай нацый»

Праект прысвечаны пераможцам розных дзяржаўных і мясцовых конкурсаў, якія праводзіліся ў 2010—2013 гадах пры падтрымцы беларускіх уладаў. Спіс пераможцаў ўключае ў сябе як найлепшых у конкурсах прыгажосці, так і ў конкурсах па доглядзе грамадскіх месцаў. Пераможцаў можна знайсці ў калгасах, школах, грамадскіх установах, начных клубах, на сельскіх дыскатэках і на дошках гонару амаль у кожным беларускім горадзе.

rafalmilach.com

14.10
Лекцыйная зала «ЦЭХа», 19:00
вул. Кастрычніцкая, 16
Уваход вольны