MFM award

Iдэя заснавання Прэміі Бюро МФМ узнікла напярэдадні заканчэння 2016 года, Года культуры. Нам захацелася падвесці вынікі падзей, якія мелі дачыненне да фатаграфіі. Так, камандай МЕСЯЦА ФАТАГРАФІІ Ў МІНСКУ была заснавала асобная прэмія, якую склалі чатыры намінацыі:

– публікацыя года (кніга, артыкул, эсэ);
– выстава / фотапраект года;
– фатограф / аўтарскі праект года;
– фотакуратар (куратарская група) года.

Час заснавання прэміі супаў з часам заснавання Бюро МФМ, таму мы пакінулі за прэміяй такую назву.

Заснаванне прэміі з’яўляецца значным крокам для нашай інстытуцыі Бюро МФМ, бо дазваляе фіксаваць важныя падзеі ў свеце беларускай фатаграфіі. Мы спадзяёмся, што прэмія будзе даваць магчымасць адсочваць дынаміку развіцця фатаграфіі ў Беларусі зараз і цяпер, як Архіў Бюро МФМ дазваляе фіксаваць гісторыю беларускай фатаграфіі.

Агучваючы імёны пераможцаў, мы хочам адзначыць падзеі ў свеце беларускай фатаграфіі і фотакрытыкі, якія на думку экспертаў, неабыякавых да гэтага медыуму куратараў, аналітыкаў, фатографаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў музеяў, галерэяў ды арт-цэнтраў. Для гэтага мы апыталі 58 экспертаў і атрымалі адзнаку 28 з іх. Зыходзячы з атрыманных дадзеных мы сфарміравалі шорт-ліст найбольш значных праектаў мінулага года:

Праект/ фотавыстава 2016 года

3 месца
“За сучасную візуальную мову, напружанасць наратыву”. Алеся Белявец

._small

“8 гісторый”  Валерыя Кацубы. Куратарка Ганна Шпакава

“Кожная трэцяя” і “Фота на памяць”  Аляксандра Васюковіча. Куратарка Ганна Шпакава

“З аднаго боку яна засталася па-за ўвагай мiнскiх крытыкаў i гледачоў. З іншага – яна вельмi важная як для мясцовага кантэксту, так i для агульна сусветнага стану. Выстава арганiзавана ў супрацы фатографаў i актывiстаў. Сярод удзельнiкаў як лепшыя беларускiя фатографы, так i пераможца “Iнавацыi” Аслан Гайсумаў i Марына Напрушкiна. Спалучэнне лакальнага i мiжнароднага, супрацы i междысцыплiнарнасць – мне падаецца, што ў такiм кiрунку трэба рухацца”. Аліна Дзеравянка

“Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён” куратараў Ілоны Дзяргач і Аляксея Талстова

2 месца

“За міжнародны фармат і канцэптуальную выверанасць. За даследаванне эвалюцыі цялеснага канону і стэрэатыпаў маскуліннасці ў кантэксце гісторыі мастацтва”. Алеся Белявец

“Anatomia. Мужчынскае цела”. Куратарка Дзіна Даніловіч

1 месца

“Это целостный социальный проект, который раскрывает нам и противоречия реальности Беларуси, и то как конструируется ее повседневность”. Оксана Жгировская

“Кандэнсат”  Сяргея Гудзіліна. Куратаркі Антанiна СцебурГанна Карпенка

Фатограф года 2016

3 месца

Сяргей Гудзілін з праектам “Кандэнсат”

Антон Матолька

Марына Бацюкова з праектам “Сула. Непарыўнае”

1 месца

“Единство художественного взгляда и документальной фотографии, социально-кричащий проект”. Алла Шарко

Аляксандр Васюковіч з праектамі “Кожная трэцяя” і “Фота на памяць”

Куратар/ка года

3 месца

Ганна Шпакава з праектамі “ПРАФОТА” і “8 гісторый”

Уладзімір Парфянок за куратарскую дзейнасць НЦСМ

2 месца

“Яна распачала цікавы праект  White Room для маладых фотамастакоў. Таксама была куратарам шэрагу адметных выстаў і праектаў, сярод якіх адзначу “Анатомію”, што сёлета адвёў пільны позірк ад жаночага цела і скіраваў да мужчынскага”.

Дзіна Даніловіч з праектамі “Non-fashion” і “Аnatomia. Мужчынскае цела”

1 месца

Антаніна Серакова і каманда куратараў выставы “Кандэнсат”

Публікацыя годa

3 месца

Аўтарскія публікацыі Вольгі Бубіч

2 месца

“Кніга, якую вельмі прыемна трымаць у руках. На маю думку, выдатнае спалучэнне зместу і формы. Лірычная гісторыя аўтара фотасерыі Марыны Бацюковай у вельмі тонкім адчуванні і прачытанні дызайнера Гіціса Скудзінскаса”. Іна Наркевіч

Альбом Марыны Бацюковай “Свае гісторыі”

1 месца

“Для меня издание каталога Валерия Лобко важно по двум причинам. Первая, Валерий Лобко одна из ключевых фигур минской фотографии. И издательство каталога – это дань памяти, дань истории. Вторая причина, это важность всей серии. Месяц фотографии отказался от публикации собственного каталога в пользу ежегодной книги о значимых фотографах в Беларуси. В этом смысле, каталог Лобко – это первый кирпичик большого здания. В пользу этой будущей перспективы я бы наградила каталог”. Антаніна Серакова

Альбом Валерыя Лабко “Заўтрашняя фатаграфія” (Anna Samarskaya, Irina Lobko-Wojciechowski, Vera Lobko, Irina Kondratenko)