Афiцыйнае адкрыццё Месяца фатаграфii ў Мiнску

9 кастрычнiка а 19-й гадзiне лофт-прастора каля бара «Хулiган» (Кастрычнiцкая вул., 16) стане пляцоўкай для афiцыйнага адкрыцця «Месяца фатаграфii ў Мiнску» пры падтрымцы гандлёвай маркi Carlsberg. Ганаровым госцем мерапрыемства стане Марцін Пар — знакаміты брытанскі фатограф-дакументаліст, куратар i калекцыянер фотакніг. У гэты ж дзень а 17-й гадзiне ёсць магчымасць наведаць яго лекцыю.

У праграме адкрыцця адбудзецца вiджэiнг з выкарыстаннем праекцый фатаграфій з усіх выстаў і мерапрыемстваў фестывалю. Музычнае суправаджэнне адкрыцця забяспечыць  жывы выступ вядомага беларускага рок-гурта Drum Ecstasy. Уваход на мерапрыемства вольны.