«Фатографы з СССР». Выстава з калекцыі Юрыя Васільева, 07.09 — 06.10

Гэтая калекцыя збіралася амаль паўстагоддзя, пачынаючы з 1970 года, спантанна. Папаўнялася яна за кошт аўтарскіх абменаў і шчодрых падарункаў таленавітых калегаў. І ўжо ж зусім не меркавалася яе публічна выстаўляць. Аднак прайшоў час, і ў мяне выявілася даволі аб’ёмная калекцыя, якая, на мой погляд, адлюстроўвае стан і ўзровень гэтак званай мастацкай фатаграфіі 70–80-х гадоў Паўночна-заходняга рэгіёну СССР, улучна ў Прыбалтыкаю, Беларуссю, Украінаю і часткова Расіяй. Калекцыя, нібы жывы арганізм, працягвае разрастацца і ў цяперашні час улучае больш за 90 працаў. Шмат з іх рэпрэзентавала мастацтва фатаграфіі СССР на выставах, у тым ліку міжнародных, публікавалася ў перыядычным друку, альманахах і каталогах.

Я з хваляваннем і разам з тым «пачуццём выкананага доўгу» паказваю невялікую частку майго назапашанага маладым калегам – удзельнікам Месяца фатаграфіі – 2017 у Мінску.

Юрый Васільеў

Леў АСАНАЎ (Расія)
Уладзімір БАЗАН (Беларусь)
Гунарс БІНДЭ (Gunārs Binde, Латвія)
Алег БУРБОЎСКІ (Украіна)
Віктар БУТРА (Беларусь)
Віталіюс БУТЫРЫНАС (Vitalijus Butyrinas, Літва)
Аляксандр ГЛІНСКІ (Беларусь)
Рымантас ДЗІХАВІЧУС (Rimantas Dichavičius, Літва)
Наталля ДОРАШ (Беларусь)
Анатоль ДУДКІН (Беларусь)
Міхаіл ЖЫЛІНСКІ (Беларусь)
Аўдрус ЗАВАДСКІС (Audrius Zavadskis, Літва)
Ігар КОСЦІН (Украіна)
Павел КРЫЎЦОЎ (Расія)
Ляля КУЗНЯЦОВА (Расія)
Валерый ЛАБКО (Беларусь)
Уладзімір НЯХАЙЧЫК (Беларусь)
Аляксей ПЕРАВОШЧЫКАЎ (Расія)
Мікалай РУДАКОЎ (Расія)
Таццяна РУДЗІЧ (Беларусь)
Эганс СПУРЫС (Egons Spuris, Латвія)
Антанас СУТКУС (Antanas Sutkus, Літва)
Святлана ЦІМАФЕЕВА (Расія)
Пэтэр ТООМІНГ (Peter Tooming, Эстонія)
Валерый ФЕДАРЭНКА (Беларусь)
Уладзімір ФІЛОНАЎ (Украіна)

07.09 — 06.10
«Кніжная шафа»

пр. Дзяржынскага 9
10:00 – 20:00 панядзелак – пятнiца
11:00 – 18:00 субота
Уваход вольны

07.09
Адкрыццё выставы
«Кніжная шафа», 19:00