“дом дзе я”

9 кастрычніка а 18.00 у Галерэі Прасторы КХ адкрываецца выстава фатаграфіі “дом дзе я”.
Кастрычнік – месяц фатаграфіі ў Берасці – гэта ўжо стае добрай традыцыяй. Пяты год запар Прастора КХ з’яўляецца берасцейскім партнерам “Месяца фатаграфіі ў Мінску” і ладзіць выставы ў межах фестываля.
У гэтым годзе тэматыкай “Месяца фатаграфіі” у Берасці стала сучасная жаночая беларуская фатаграфія. Галерэя Прасторы КХ, прыядноўваючыся да агульнай канцэпцыі, прапануе гледачам наведаць выставу, на якой будуць прадстаўленыя фотапраекты 4 маладых фатографак з Беларусі, аб’яднаныя агульнай тэмай “дома”. Дом – вельмі моцная і амаль невычэрпная метафара: дом як памяць, дом як турма, дом як цела, дом як прастора… Дом як месца, якое безумоўна належыць чалавеку, у якім ён/яна пачуваюць сябе ў бяспецы, дом, які яны носяць з сабой у кішэні, і дом, неабсяжны як увесь Сусьвет… Кожная з фатографак прапануе нам свой персанальны погляд на дом “звонку і знутры”. Цікава зазірнуць у госці?
У выставе бяруць удзел:
Вераніка Архіпава / Дар’я Чэчко (тэкст)
Таццяна Карпачова
Караліна Палякова
Таня Свірэпа
Куратарка выставы:
Лізавета Міхальчук
Выстава 18+
У афішы выкарыстана фатаграфія Тані Свірэпы з праекта “Здравствуйте, я вам открытки из деревни привезла”
____________________________________________
АДКРЫЦЦЁ: 9 кастрычніка (пятніца) а 18.00 (уваход вольны)
Выстава працуе да 24 кастрычніка.
✔Галерэя Прасторы КХ адчынена: чацвер-субота, 15.00-19.00✔
Уваход на выставу: 3 BYN
Кантактны тэлефон: +375 33 308 38 11Улічваючы сітуацыю з COVID-19, паведамляем што Прастора КХ забяспечвае ўнутраную дэзінфекцыю і праветрывання памяшкання. Таксама мы прапаноўваем сваім наведвальнікам сродкі для дэзінфекцыі рук.

Для наведвання мерапрыемствы просім абавязкова апранаць медыцынскую маску.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!
!!!
Калі хочаце быць датычнымі да нашай дзейнасці, падтрымайце нас фінансава на https://www.teatrkh.by/