Выстава Беларускі Клімат. 1996–2000, 20.10-31.10

Belaruski Klimat

Беларускi клiмат

Прадстаўлены праект адзначае пачатак эксперыментаў «Беларускага клімату» з колерам. Створаны ў прамежку між 1996 і 2000 гадамі, ён быў часткова экспанаваны ў галерэі дэФабрык у Эйндховене, Нідэрланды, у 1998 годзе.
У некалькіх фатаграфічных серыях аўтары выводзяць на першы план не дакументальны кошт фотавыявы, але імкнуцца ірацыяналізаваць яго, прывесці ў тоеснасць з маляўнічасцю. У дадзеным выпадку выяўляецца стратэгія, у якой «фатаграфія — гэта тое, чым становіцца жывапіс, кампазіцыя, пластычны рытм, геаметрыя» (Анры Карцье-Брэсон).
«Беларускі клімат» балансуе паміж вытворчасцю выявы ў фарватары арт-фатаграфіі і адбіткам штодзённасці. Тым самым паўтарае аксіёму сюррэалістаў пра тое, што «сутнасць рэчаў ніякім чынам не злучана з іх рэальнасцю, што ёсць іншыя, акрамя рэальных, сувязі» (Луі Арагон, эсэ «Хваля мрой»).

Куратар — Вольга Рыбчынская

Адкрыце выставы 20.10, 19.00
Лофт «Балкі», вул. Чапаева, 3, блок 202