Выстава Аляксея Шлыка i Aлега Шобiна, Concept/Art/Confession Group «Рэканструкцыя №1» 14.10 – 25.10

Аляксей Шлык

Аляксей Шлык

Аляксей Шлык — адзiн з яркiх прадстаўнiкоў маладой беларускай фатаграфii. У 2007 годзе Аляксей стажыраваўся ў фотастудыi Paul Howell Photography ltd., перадавой кампаніі лічбавых фотапаслуг на амерыканскім фотарынку, адкуль прывёз багаж ведаў і запал да стварэння фатаграфічных выяў традыцыйнымi спосабамi вытворчасцi, якiя значна больш працаёмкія ў параўнанні з сучаснымi лiчбавымi тэхналогiямi. З 2009 года з’яўляецца ўдзельнікам аб’яднання Concept / Art / Confession Group, куды ўваходзяць мастакі, скульптары, куратары. Персанальныя выставы ўдзельнiкаў СAС Group адбываліся ў Пецярбургу, Маскве і Шанхаі.

Архетып — панятак, якi icнуе ў мастацтве i псiхалогii. Гэта першасная выява, арыгiнал; агульначалавечыя знакi, якія пакладзены ў грунт мiфаў, фальклору i культуры ў цэлым i пераходзяць з пакалення ў пакаленне. Праект «Рэканструкцыя № 1» узнаўляе два архітэпічныя макракосмасы: мужчынскага і жаночага, якiя сёння часта праблематызуюцца шматпалярнасцю сучаснай культуры. Працы праекта разлічаны на  ўдумлiвага гледача, узнагародай якому стане багаты свет фактурных выяў, створаных аўтарам. Кожная выява «Рэканструкцыi № 1» аднаўляе скончаны наратыў, якi адсылае нас да бiблейскай мiфалогii ды бiблейскiх выяў, само ж выкананне прац — срэбна-жэлацiнавы адбiтак на дубовых i кедравых дошках — указвае на iканапicную традыцыю прэзентавання дадзеных выяў, а драўняная структура робіць аб’екты на здымках фактычна адчувальнымі.

Аляксей Шлык нарадзіўся ў 1986 годзе ў Мiнску (Беларусь). Фатограф жыве i працуе ў Мiнску.

Адкрыце выставы 14.10, 18.00
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва
Мiнск, пр. Незалежнасці, 47
+375 (17) 288 24 68, artmodernmuseum@gmail.com
Ад 11.00 да 19.00 (касса працуе да 18.30) кожны дзень, акрамя нядзелi i панядзелка.
Тэл. 288-24-68.