Выстава Аляксандра Веледзімовіча «Кунсткамера» 14.10 – 25.10

3 kunstkamera

Паверхня выявы — пастка для гледача. Заблукаць сярод сухіх букетаў разам з Супермэнам, Гадзілай, чырвоным канём і татам аўтара — лёгка. Дайсці да нябачнай плоскасці выявы — больш складана. У праекце «Кунсткамера» аўтар гуляе з гледачом у загадкі і шукае межы сучаснага разумення «фатаграфіі». Калі жывапіс больш рэалістычны за фатаграфію? Ці заўсёды фатаграфія кажа пра мінулае? Як сфатаграфаваць нерухомы рух? Наколькі выпадковы любы фотаздымак? Як свядомасць інтэрпрэтуе і звязвае выявы?

Знаходзячы адказы на пытанні, аўтар страчвае сябе і ператвараецца ў аднаго з гледачоў кунсткамеры. Аўтар блукае сярод ідалаў, з якімі неабходна змагацца.

*Кунсткамера (ням. Kunstkammer — кабінет рарытэтаў, музей) — раней назва розных гістарычных, мастацкіх, прыродазнаўчых і іншых калекцый рарытэтаў і месца іх захавання

Аляксандр Веледзімовіч нарадзіўся ў 1983 годзе ў Вiцебску (Беларусь). Фатограф жыве i працуе ў Вiцебску.

Адкрыце выставы
14.10, 17.00

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва
Мiнск, пр. Незалежнасці, 47
+375 (17) 288 24 68, artmodernmuseum@gmail.com
Ад 11.00 да 19.00 (касса працуе да 18.30) кожны дзень, акрамя нядзелi i панядзелка.
Тэл. 288-24-68.