Выстава «AKOMODACJA» 28.10. – 8.11

1 Tymon Nogalski. Z cyklu Zdecydowany moment 90 x 60 cm wydruk w technice Lambda 2013 2014 (1)

Tymon Nogalski

Выстава прац студэнтаў і аспірантаў Майстэрні фатаграфічнага апавядання Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Варшаве.

Куратар: Доктар прафесар Прот Ярнушкевіч

У агульным разуменні акамадацыя (пражыванне) — гэта здольнасць адаптаваць дадзены ўклад (ці самога сябе) да ўмоў навакольнага асяроддзя.
Пад пражываннем у фатаграфіі я разумею мастацкі вынік рэакцыі творцы на знаходжанне ў новай прасторы. Незалежна ад таго, ці гэты факт узнікае ў выніку адкрыцця новых месцаў, ці спробы апісання наноў ужо вядомых сітуацый, дзе новымі з’яўляюцца толькі формы экспрэсіі, звязанай з успрыманнем аўтара. Істотнай становіцца спроба апісання, указання эмоцыі, якая ў спалучэнні з рэфлексіяй і ўважлівым назіраннем робіць магчымым уваход творцы ў адносіны з абранай тэмай.
Першае знаходжанне ў дадзеным месцы аблягчае «прачытанне» прасторы, пошукі яе індывідуальнасці і сутнасці. Рухаючыся ў новай прасторы, творца мусіць карыстацца сваімі, вывучанымі спосабамі разумення вартасцей, рытму ці святла. Мерае і закранае свет, правярае яго ўплыў на самім сабе і ўзнікаючых эмоцыях, якімі, пасля пераносу іх на вобраз, імкнецца падзяліцца з гледачамі. Інструментам дакументавання дадзенага працэсу (пражывання) становіцца фотаапарат, а фотаздымак, які ствараецца ў гэтым працэсе, з’яўляецца яго пацверджаннем.
Гэта тым больш важна, што фатаграфія, з’яўляючыся міметычным медыумам, які пераносіць элементы непасрэдна з рэчаіснасці, упарадкоўваючы іх наноў у межах кадра, становіцца з кожным фотаздымкам новай версіяй прасторы, да якой заакамадаваўся творца, а дакладней, які яе заакамадаваў да свайго мыслення пра парадак свету. Менавіта такім чынам з кожным разам, нягледзячы на тое, што мы чэрпаем з абмежаванага рэсурсу агульнадаступных, падобных элементаў, мы здольныя ствараць індывідуальна інтэрпрэтаваныя вобразы рэальнасці. У гэтым палягае незвычайнасць фатаграфіі. Яе сутнасцю ёсць асіміляванне, уключэнне выпрабаванага для кожнай фатаграфіі знешняга свету да ўжо існуючых і сфарміраваных спосабаў мыслення пра асяроддзе, кампазіцыю і значэнне форм. Стварэнне сітуацыі, калі, канфрантуючы з новымі абставінамі, мы звяртаемся да свайго ўласнага вопыту і эмоцый. Гэтым самым дапасоўваем створанае бачанне свету да схем нашай сфарміраванай сістэмы разумення рэчаіснасці.
Вока таксама мусіць пастаянна пражываць, прыстасоўвацца да пануючых у яго атачэнні ўмоў. Праз святло яно аб’ядноўваецца з прасторай, падобна як творца, які фатаграфуючы мусіць «адчуваць» прастору, абставіны і пераносіць свае эмоцыі на вобраз. Такім чынам паўстае спалучэнне стану духу, разважанняў, вопыту і тэхнікі стварэння вобразу, якімі мастак дзеліцца з гледачамі.
Доктар прафесар Прот Ярнушкевіч, прафесар Акадэміі выяўленчага мастацтва

Адкрыце выставы 28.10, 17.00
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва
Мiнск, пр. Незалежнасці, 47
+375 (17) 288 24 68, artmodernmuseum@gmail.com
Ад 11.00 да 19.00 (касса працуе да 18.30) кожны дзень, акрамя нядзелi i панядзелка.
Тэл. 288-24-68.