Прэзентацыя кнігі «Сігізмунд Юркоўскі — фатограф з Віцебска» 08.10

Liudmila Khmialnickaja

Людміла Хмяльніцкая «Сігізмунд Юркоўскі — фатограф з Віцебска»

Людміла Хмяльніцкая.
Імя жыхара Віцебска Сігізмунда Юркоўскага (1833—1901) увайшло ў гісторыю айчыннай і сусветнай фатаграфіі. Вынаходнік «імгненнага затвора», ён, тым не менш, застаўся па-за ўвагай даследчыкаў: факты яго біяграфіі малавядомыя, а творчасці прысвечана ўсяго некалькі адзінкавых газетных і часопісных публікацый. Да змешчанага ў кнізе біяграфічнага нарыса пра фотамайстра дададзены звесткі таго часу: артыкулы Сігізмунда Юркоўскага, надрукаваныя ў пецярбургскіх часопісах «Фотограф» і «Русский фотографический журнал», а таксама яго фотаздымкі (больш за 80), якія захоўваюцца цяпер у дзяржаўных і прыватных зборах Беларусі і Расіі.

08.10, 18.00
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва
Мiнск, пр. Незалежнасці, 47
+375 (17) 288 24 68, artmodernmuseum@gmail.com
Ад 11.00 да 19.00 (касса працуе да 18.30) кожны дзень, акрамя нядзелi i панядзелка.
Тэл. 288-24-68.