Эрас і Танатас. Прэзентацыя кніг Васілісы Палянінай і Андрэя Анро (27.09.2019)

Эрас і Танатас 

Прэзентацыя кніг Васілісы Палянінай і Андрэя Анро

27.09.2019

19.00, 

НЦСМ, тэатральная зала

 

Кнігі “Грамадства Шчаслівай Смерці” Андрэя Анро і “Night Club” Васілісы Палянінай, зроблены ў рамках стыпендыі Gaude Polonia  у 2019 годзе.

Аўтары падрабязна раскажуць пра свае праекты і падзеляцца вопытам працы з польскімі куратарамі Адамам Панчук і Монікай Ханулак, а таксама адкажуць на пытанні звязаныя са стыпендыяй Gaude Polonia.

Праект Андрэя Анро “Грамадства Шчаслівай Смерці” (2010 – 2019) даследуе падрыхтоўку да смерці праз традыцыі каталіцкай асацыяцыі і гісторыю роднай бабулі, якая восем гадоў таму злегла ў ложак па свайму жаданню ў чаканні шчаслівай смерці. Смерць не наступае, застаецца толькі маліцца.

Кніга Васілісы Палянінай “Night Club”, першая з чатырох частак праэкту “Купалле”. Мастачка назірае за паганскай спадчынай сучаснага чалавека. Кніга напоўнена скрыжаваннем фальклорнага і рэалістычнага. “Night Club” распавядае пра кульмінацыю свята, яднанне з прыродай, росквіт сэксуальнага і жывёльнага свету.