Выстава «Арно Фішэр. Фатаграфія» 1.10. – 19.10

fischer_mueritz

Арно Фiшэр

1 кастрычніка 2014 года Інстытут імя Гётэ ў Мінску адкрые ў Цэнтры сучасных мастацтваў выставу «Арно Фішэр. Фатаграфія». Амаль 140 фатаграфій запрашаюць наведвальнікаў да знаёмства з творчасцю выбітнага нямецкага фатографа і выкладчыка фатаграфіі Арно Фішэра, які нарадзіўся ў 1927 г. у Берліне.

Чорна-белыя здымкі па сённяшні дзень аказваюць уплыў на стыль цэлых пакаленняў фатографаў, і не толькі ў Германіі.

Выстава дае магчыамсць пазнаёміцца з рознымі перыядамі творчасці Арно Фішэра. Кропкай адліку з’яўляецца яго ранняя серыя фатаграфій «Сітуацыя Берлін», у якой ён акцэнтуе ўвагу на падзеленым на чатыры сектары пасляваенным Берліне. Запланаваная публікацыя гэтай серыі  была забаронена, на што паўплывала ў тым ліку будаўніцтва Берлінскай сцяны ў 1961 г.

На выставе прадстаўлены і працы фатографа, выкананыя Арно Фішэрам для ўсходне-нямецкага часопіса мод «Sibylle», а таксама захапляльныя партрэты вядомыха собаў, напрыклад, Марлен Дытрых і Маі Плісецкай. Шматлікія фатаграфіі, якія былі зроблены падчас падарожжаў па ўсёй Германіі і за мяжой – у Індыі, Афрыцы і Нью-Йорку, таксама напэўна зацікавяць гледачоў.

Апошняя частка экспазіцыі – серыя палароідныхз дымкаў сада АрноФішэра. Створаныя фотамастаком нацюрморты і фатаграфіі, на якіхвялікую ролю адыгрываюць дэталі, з’яўляюцца квінтэсенцыяй творчасці Арно Фішэра.

Мінск – гэта чацвёрты прыпынак вандроўнай выставы, канцэпцыя якой належыць Інстытуту міжнародных сувязей (ifa, Германія).