Міжнародны мастацкі праект Мануэля Шрэдара «Бетонныя Аблуды» Выпуск 1, 2015–2016, 29.09 — 15.10

Арт-праект «Бетонныя аблуды» прысвечаны пытанню, што рабіць з бетонам, які захоўваецца у форме вытворчых і архітэктурных фрагментаў і рэшткаў у еўрапейскіх і постсавецкіх краінах. На аснове мастацкіх тэзаў і даследаванняў публічнай прасторы распрацоўваюцца новыя праекты для трансфармавання і ўключэння гэтых бетонных элементаў ва ўспрыманне пры дапамозе «скульптураў у грамадскай прасторы». Валентныя і трансфармацыйныя магчымасці бетонных фрагментаў робяцца бачнымі дзякуючы мастацкім інтэрвенцыям, а для ўстойлівай эстэтыкі ствараецца новая свядомасць.

Персанальная выстава: Мануэль Шрэдар, Берлін, Германія
Фатаграфічныя інсталяцыі ў прасторы «Спакойна!» і «Усходні блок»

Архітэктурныя пасланні палітычнага і індустрыяльнага прагрэсу ў Еўропе, некалі зацэментаваныя для вечнага палітычнага і прамысловага «прагрэсу», праяўляюцца ў фрагментах, «скульптурах» або «каменных садах» без кантэксту і ствараюць карціну заняпаду і бесперспектыўнасці ваколіцаў. Усюдыісны матэрыял бетон маркіруе ўсе часткі краявіду і часткі гарадоў. На працягу некалькіх гадоў Мануэль Шрэдар накіроўвае сябе ў сваіх фатаграфічных праектах і мастацкіх інтэрвенцыях у пэўныя месцы ў Беларусі (Мінск, Віцебск), Латвіі (Рыга, Даўгаўпілс) і Германіі (Берлін, Дуйсбург). З увагай да дэталяў і ва ўмоўна дакументальнай фатаграфіі ён наратыўна, некатэгарычна і сістэматычна набліжаецца да іх рэаліяў. Фатаграфічныя інсталяцыі ў прасторы «Спакойна!» і «Усходні блок» інтэрпрэтуюць бетон, робячы яго пераўтваральнікам візуальных пасланняў.

Групавая выстава «Арыенціры і рэшткі»
Удзельнікі майстар-класаў Мануэля Шрэдара 2015–2016

Як аўтар «Бетонных аблудаў» і куратар арт-суполкі «Raumordnung NPO», Мануэль Шрэдар выступае мастацкім кіраўніком праекту і праграмы модуляў майстар-класаў у межах міжнароднага супрацоўніцтва. Калектыўная выстава «Арыенціры і рэшткі» рэпрэзентуе вынікі ўдзелу розных мастакоў у майстар-класах Шрэдара за 2015–2016 гг.

Удзельнікі майстар-класаў Мануэля Шродара:

Алена Пратасевіч
Алена Данброва
Анастасія Бебчык
Алена Рабкіна
Інэсса Дроніна
Марына Бацюкова
Наталля Клявец
Вольга Мароз
Вольга Кірылава
Вольга Рэднікіна
Павел Осіпаў
Таццяна Свірэпа
Кацярына Iванцова
Павел Кандрусевiч
Кацярына Арцiменя

29.09 — 15.10
Нацыянальны Цэнтр сучасных мастацтваў

вул. Някрасава, 3
11:00 – 18:00
панядзелак – пятнiца
Поўны білет ― 3 р., школьнікі, студэнты дзённай формы навучання і сябры творчых саюзаў ― 2 р., пенсіянеры ― 1,5 р. Дзецям да 5 гадоў ― бясплатна.

29.09
Адкрыццё выставы
Нацыянальны Цэнтр сучасных мастацтваў, 18:00