Майстар-клас Мануэля Шродэра «Парадак як сацыяльная форма», 10.10 — 12.10

construction D.K 96181 © 2014, з серыі «у стадыі будаўніцтва»

«Тэма розных праяў паўсядзённага жыцця на гэтай лекцыі-семінары будзе разгледжана ў ракурсе візуальных даследаванняў «арыенціраў», зробленых жыхарамі горада на іх тонкіх і відавочных гранях.

(Пера)ўладкаванне, стварэнне і складанне з асобных частак гарадской прасторы грунтуецца на індывідуальных і грамадскіх звычках, кіраваных у асноўным асабістымі патрэбамі і памкненнямі. У выніку адбываюцца на першы погляд непрыкметныя, але ўстойлівыя змены гарадской архітэктуры і грамадскіх прастор».

Мануэль Шродэр

«Парадак як сацыяльная форма» ўваходзіць у цыкл лекцый Мануэля Шродэра па тэме «Сацыяльная фатаграфія», якую ён даследуе з 2006 года сумесна з універсітэтамі, школамі, мастацкімі таварыствамі і музеямі.

Мануэль Шродэр (1962) працуе як фатограф і мастак у розных галінах аўдыёвізуальных і мультымедыйных праектаў. Яго творчыя даследаванні, натхнёныя праявамі паўсядзённага гарадскога жыцця ў кантэксце гарадской архітэктуры, пераўтвараюць аспекты гуманістычнага характару ў творы мастацтва і мастацкія канцэпцыі. Яго мастацкія работы, заснаваныя на фатаграфіі, уключаюць у сябе такія розныя сродкі перадачы інфармацыі, як непасрэдна сама фатаграфія, кіно, відэамастацтва, праектаванне ў грамадскіх месцах, друкаваныя сродкі інфармацыі, (дэ)калаж і карціны. Праз удзел у выставах, мастацкіх форумах, грамадскіх мерапрыемствах, сімпозіумах і правядзенне лекцый Мануэль Шродэр супрацоўнічае з міжнароднымі мастацкімі аб’яднаннямі і інстытутамі, музеямі, галерэямі, акадэміямі і школамі.

Па сканчэнні майстар-класу кожны ўдзельнік атрымлівае сертыфікат. Удзельнікі працуюць на ўласным абсталяванні. Мова майстар-класу — англійская.

Для рэгістрацыі на майстар-клас напішыце пра жаданне ўдзельнічаць на email: info@artplaz.com

Праграма:

10 кастрычніка (субота)
12:00 – 13:30 — тэарэтычная частка: уступ, уводзіны ў тэму, абмеркаванне асноўнай тэмы майстар-класу. Праца ў маленькіх групах па абранай або прыдуманай падтэме. Вызначэнне заданняў і падрыхтоўка да практычнай часткі майстар-класу.

13:30 – 17:00 — першая практычная частка майстар-класу (сацыяльная фатаграфія). Даследаванне, пошук і фіксацыя месцаў у горадзе па зададзенай тэме. Праца ў групах па 2-3 чалавекі.

11 кастрычніка (нядзеля)
12:00 – 13:30 — прэзентацыя і абмеркаванне знятых напярэдадні матэрыялаў.
13:30 – 17:00 — асноўная практычная частка працы па даследаванні горада. Стварэнне архіву дадзеных.

12 кастрычніка (панядзелак)
12:00 — прагляд знятых матэрыялаў. Стварэнне калектыўнай прэзентацыі ў PowerPoint. Падвядзенне вынікаў і абмеркаванне. Уручэнне сертыфікатаў.

10.10 — 12.10
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў

вул. Някрасава, 3
Тэлефон для даведак: (17) 399-09-77, (17) 262-62-15
Уваход па білеце на выставу
Поўны білет ― 30 000, студэнты і сябры творчых саюзаў ― 20 000, школьнікі і пенсіянеры ― 15 000. Дзецям да 5 гадоў ― бясплатна.