«Патройны партрэт», 13.10 — 09.11

Гэтая выстава – вынік міжнароднага праекту «Патройны партрэт», які рэалізоўваўся ў ліпені 2015 г. Група мастакоў з Польшчы, Беларусі і Украіны вандравала цягам 10 дзён па Падляшшы, спыняючыся па чарзе ў розных месцах дзеля размоваў і здымкаў. Было створана колькі дзясяткаў унікальных здымкаў, выкананых у мокрай каладыённай тэхніцы, якой больш за 150 гадоў. Пры выкарыстанні такога спосабу створаныя фатаграфіі перастаюць быць тым, чым мы іх сёння прызвычаіліся лічыць: дакладным, амаль ідэальным адбіткам рэчаіснасці. Яны робяцца сродкам мастацкага перамянення, забіраючы «рэальнасць», надаюць сфатаграфаваным аб’ектам магію, не-рэальнасць анірызму.

«Патройны партрэт» – гэта не толькі мастацкая акцыя. Гэта, перад усім, магчымасць зірнуць на Падляшша і на тутэйшых жыхароў. Уключэнне ў гэты працэс мастакоў з розных краінаў павялічвае перспектыву, дазваляе абмяркоўваць мясцовыя падзеі, разглядаць адно месца ў трох розных нацыянальных і культурных вымярэннях. На ўсё гэта накладваюцца індывідуальныя інтэнцыі ўдзельнікаў праекту: пошук праўды аб сям’і, «вырванай» з Крэсаў 70 гадоў таму; пытанне пра культурную і этнічную ідэнтычнасць; патрэба досведу аўтэнтычнасці і праўды, з якімі часам цяжка ў «вялікім свеце».

Праект «Патройны партрэт» быў рэалізаваны Цэнтрам імя Людвіка Замэнгофа ў Беластоку (гарадская ўстанова культуры) у межах фестывалю «Усход культуры – іншае вымярэнне – 2015».

На выставе экспануюцца працы наступных мастакоў:

Міхал Зеліньскі, Польшча
Наталка Доўга, Украіна
Юры Маціюн, Беларусь
Александэр Рачыньскі, Польшча
Дамінік Вайцехоўскі, Польшча
Паўля Войнік, Польшча
Мірослаў Мінішэўскі, Польшча

13.10 — 09.11
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў

вул. Някрасава, 3
11:00 – 18:00
панядзелак – пятнiца
Поўны білет ― 3 р., школьнікі, студэнты дзённай формы навучання і сябры творчых саюзаў ― 2 р., пенсіянеры ― 1,5 р. Дзецям да 5 гадоў ― бясплатна.

13.10
Адкрыццё выставы
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, 18:00