Мануэль Шродэр. «у стадыі будаўніцтва», 09.10 — 24.10

З серыі «У стадыі будаўніцтва», 2014

Еўропа паўстае як вялікі вобраз, які цяжка зразумець абстрактна або на нейкіх канкрэтных прыкладах. Месцы, якія калісьці былі сведкамі культурнага і эканамічнага росту ў Еўропе, паўстаюць сёння як безаблічныя аб’екты нудлівай «эстэтыкі бетону», якія характарызуюцца адсутнасцю культуры. Уяўныя ідэалы палітыкі, рэкламы і прапаганды страцілі сваю сутнасць.

Мануэль Шродэр фатаграфуе такія месцы ва Ўсходняй Еўропе і Германіі. Таленавіта падкрэсліваючы дэталі, яго дэманстратыўна дакументальны стыль фіксуе сацыяльныя рэаліі ў апавядальнай, недагматычнай, сістэматычнай манеры. На фотаздымках суадносяцца паралельныя светы постсацыялістычных мікрараёнаў Латвіі і праекты жыллёвага будаўніцтва ў гарадах Германіі. На фоне такой маштабнай архітэктуры чалавек можа адчуваць сябе нязначным і разгубленым. Але наша базавая патрэба ў культуры аказваецца эфектыўным сродкам для ажыццяўлення зменаў: людскія адносіны і імправізаваная творчасць прарываюцца праз нуду вызначанага парадку.

Еўропа — гэта будаўнічая пляцоўка. Без пачатку і без канца.

09.10 — 24.10
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў
Выставу прадстаўляе галерэя «Арт-плац»

вул. Някрасава, 3
11:00 – 18:00
панядзелак – пятнiца
Поўны білет ― 30 000, студэнты і сябры творчых саюзаў ― 20 000, школьнікі і пенсіянеры ― 15 000. Дзецям да 5 гадоў ― бясплатна.

09.10
Адкрыццё выставы
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, 18:00