Катрына Кепуле. «Сядзець моўчкі», 15.09 — 14.10

Серыя латышскага фатографа Катрыны Kепуле знаёміць з тымі месцамі, дзе «сучасная Еўропа» сустракаецца з элементамі савецкіх часоў, канфліктуючы і ў той жа час перакрываючы адно адное. Фотаздымкі адлюстроўваюць пошукі зонаў запаволенага часу, дзе за межамі звыклага гарадскога досведу змяшчаюцца больш яркія і адкрытыя выказванні, а таксама пачуццё хатняй утульнасці і творчы падыход да штодзённасці. Назва серыі – гэта скарочаныя радкі з «Google Poetics», якая складаецца з фразаў, што найбольш часта ўводзіліся ў інтэрнэт-пошукавік і якія звязаныя з працэсам сядзення – «сядзець моўчкі / сядзець моўчкі, нічога не робячы / мы сядзім моўчкі і глядзім на свет / мы сядзім моўчкі і глядзім».

Катрына Кепуле (1981) скончыла Латвійскую акадэмію культуры, дзе вывучала гісторыю і тэорыю кіно. Цяпер яна вывучае фатаграфію ў межах магістарскай праграмы EFTI (Мадрыд). У 2014 г. яна была сярод фіналістаў прэміі LensCulture Emerging Talent са сваёй серыяй «Сядзець моўчкі». Серыя была выстаўлена ў гэтым годзе на фестывалі «Месяц фатаграфіі ў Рызе» і апублікаваная ў штогодніку Латвійскай фатаграфіі–2016.

Выстава прапанаваная Riga Photomonth i адбудзецца пры падтрыманні Амбасады Латвійскай Рэспублікі i FK Magazine.

15.09 — 15. 10
Літаратурны музей Петруся Броўкі

вул. К. Маркса, 30
10:00 – 17:30 (касса працуе да 17:00, сб – да 15:00)
панядзелак – субота
Поўны білет ― 1,5 р., студэнты і школьнікі ― 0,75 р.

15.09
Адкрыццё выставы
Літаратурны музей Петруся Броўкі, 18:00