Праграма 2018

  1. Праграма можа змяняцца і дапаўняцца, просім сачыць за абнаўленнямі.

06.09

  • Экскурсія па выставе ад аўтара праекту “Рытуалы пераходу”, Пшэмыслаў Пакрыцкi.

Галерэя Ў, 20:00

  • 59/82. Адкрытыя звесткі беларускай фатаграфіі, Антаніна Сцебур, Ганна Самарская.

Куратарскі аповед пра выставу і даследаванне.

Галерэя Ў, 20:40

  • Куратарскі аповед пра выставу “Год свабоды”, Ала Міроўская.

Галерэя Ў, 20:40

  • Раман Трацюк “Супрэматычнае вяселле” 6-23 верасня 2018 (чацвер-нядзеля, 15.00-19.00)Праект “Супрэматычнае вяселле” яўляецца вынікам аўтарскага даследвання утылітарнай фатаграфіі ў інтернэце. У праекце сутыкаюцца эстэтыка сучаснай вясельнай фатаграфіі і самавыяўляльны дыскурс супрэматызма.“У фатаграфіях з інтэрнет-аўкцыонаў, дзе прадаюцца вясельныя сукенкі б/у, я адкрываю для сябе абстрактныя кампазіцыі, якія ўзнікаюць ў выніку размывання асабістасцей, якія былі прадстаўлены на арыгінальных здымках. Гэта адначасовае ўспрыманне двух супрацьлеглых пластоў рэальнасці – абстрактнага і канкрэтнага – нараджае пачуцце кагнітыўнага дысанасу, неспакою, дзіўнасці”

Прастора КХ, Брэст, вул.Халтурына 2/1, Уваход – 2 р.,+375-33-308-38-11

Адкыцце – 6 верасня а 19.00 (сустрэча з мастаком, уваход вольны)

 

07.09

  • “Архіў: непераадольная цяга”

Артыст-ток мастачак Лены Холкінай і Алы Міроўскай.

Галерэя Ў, 15:00–16:45

  • “Вінтажы і віражы” Археалагічная выстава фотаздымкаў Уладзіміра Парфянка.

Адкрыццё выставы

Кніжна-выставачная прастора «Кніжная шафа», 19:00

  • Лекцыя-дыскусія «Было. Ёсць. Будзе. Архіў як спосаб асэнсавання мінуўшчыны, сучаснасці і будучыні»

Лекцыя-дыскусія, мадэратарка – арт-крытык, фатографка Вольга Бубіч, склад удзельнікаў дыскусіі ўдакладняецца. Эксперты паспрабуюць разабрацца ў тым, якую ролю граюць архівы не толькі ў асэнсаванні пражытага, але таксама ў спасціжэнні сучаснасці і прадбачанні будучыні.

Галерэя Ў, 18:00–20:00

Уваход па квітку на выставы. Кошт квітка – 5 руб.

08.09

  • Фотакніжны ўоркшоп «Сябрына».

Аднадзённы фотакніжны ўоркшоп на архіўную тэму прысвечаны даследаванню традыцыі бяседаў на постсавецкай прасторы. Бывае сябрына без юбілею, але як уявіць юбілей без сябрыны? Удзельнікі ўоркшопу створаць калектыўны фотазін са знойдзеных здымкаў бяседаў – пад кіраўніцтвам вядоўцаў Лены Холкінай і Алы Міроўскай.

Каб стаць удзельнікам ўоркшопу, трэба даслаць заяўку праз электронную пошту. У заяўцы – указаць імя, прозвішча, сцісла апісаць свой фатаграфічны досвед і прыкласці да ліста сканы трох-пяці архіўных здымкаў бяседаў 2000 пікселяў па доўгім баку, разрознасць 300 кропак.

У тэме ліста неабходна напісаць СЯБРЫНА.

Удзел у ўорк-шопе платны. Кошт – 70 руб.

Адрас для дасылання заяўкі: alla.mirovskaya@gmail.com

Заяўкі прымаюцца да 3 верасня 2018 уключна.

Галерэя Ў, 12:00–20:00

08-09.09

  • Экскурсія па інклюзіўнай частцы выставы ад куратаркі Наталлі Кавалевіч.

Інклюзіўны маршрут з завязанымі вачыма – кіруючыся ім, фатаграфіі можна будзе «прачытаць» з дапамогай гукаў і пахаў ды зразумець, як успрымаюць выставу невідушчыя людзі.

Папярэдні запіс – праз пошту fvo.fedotova@gmail.com.

Сустракаемся а 12:00, выхад са ст. метро «Першамайская». Кошт экскурсіі 10 руб.

11.09

  • Адкрыццё выставы “Выклік дахаты”

Цэнтр гарадскога жыцця, Галерэя INDIE, 19:00

12.09

  • Адкрыццё выставы “Беларускае вяселле: абрад, носьбіт, песня”, Настасся Даніловіч, Дзіна Даніловіч.

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (НЦСМ), 19:00

13.09

  • Прэзентацыя Бібліятэкі Месяца фатаграфіі ў Мінску: 2013–2018.

У межах сустрэчы Андрэй Лянкевіч і Ганна Самарская распавядуць пра тое, як ствараліся каталогі МФМ і чаму было прынятае рашэнне замест каталогаў фестывалю выдаваць знакавыя для беларускай прасторы імёны, альбомы фатографаў, якія адышлі ў іншы свет: Валерыя Лабко, Льва Дашкевіча і Юрыя Васільева.

Культурный цэнтр “Корпус”, праспект Машэрава 9 к. 8, 19:00

16.09

  • 59/82. Адкрытыя звесткі беларускай фатаграфіі, Антаніна Сцебур, Ганна Самарская. Круглы стол з відавочцамі і ўдзельнікамі фатаграфічнага руху 1959–1982.

13:00-15:00. Галерэя Ў

18.09

  • Прэзентацыя каталогу Юрыя Васільева супольна з #Библиокорпус

Культурный цэнтр “Корпус”, праспект Машэрава 9 к. 8, 19:00

24.09

  • “Кіно 70-х і не толькі”

Адкрыццё выставы Андрэ Пэрльштэйна, прэзентацыя выставы ад аўтара і паказ фільму «Самурай» (1967, Францыя, 1:47)

Фалкан Клаб Буцiк Кiно, Уваход па запрашальных білетах, 18:30

25.09

  • Экскурсія па выставе ад Андрэ Парльштэйна

Фалкан Клаб Буцiк Кiно, 18:00

  • Кіно 70-х і не толькі.

Кінатэатр «Ракета», 20:00

У межах праграмы «Карт-бланш» ад Андрэ Пэрльштэйна адбудзецца паказ фільму «Чырвоны круг»

«Карт-бланш» – цыкл паказаў, які дае запрошаным куратарам права вызначыць рэпертуар кінатэатру на адзін вечар. Гэткая практыка, у аснове якой ляжыць культуртрэгерства і пашырэнне ўзаемадзеяння з глядацкай аўдыторыяй, атрымала распаўсюд у дзейнасці сінематэк, арт-кінатэатраў і кінафестываляў па ўсім свеце.

ЧЫРВОНЫ КРУГ | Le cercle rouge
1970, Францыя – Італія, 140 хвіл.
Рэжысёр і аўтар сцэнара Жан-П’ер Мэльвіль
У ролях: Ален Дэлон, Бурвіль, Джан Марыя Валёнтэ, Іў Мантан, Поль Крашэ, Франсуа Пэр’е

Паводле будысцкага выслоўя, калі не знаёмым адзін з адным людзям наканавана сустрэцца, то, якімі б шляхамі яны ні ішлі, яны немінуча сыдуцца ў межах чырвонага кругу лёсу. Аднойчы ў гэты круг трапляюць трое злачынцаў, што рыхтуюць у цэнтры Парыжу крадзеж стагоддзя, і камісар паліцыі.

28.09

  •  Адкрыццё выставы СВЯТЛАНА СТАНКЕВIЧ. “Luz silenciosa” 28.09-28.10
    Выстава даступная да прагляду з чацвярга па нядзелю.
    Moving Art Фactory, адрас: вул. Куйбышава, 22 6-ы паверх, 19.00

 

4-5.10

  • Майстар-клас Андрэаса Роста. Фатаграфія ў публічнай прасторы

На двухдзённым майстар-класе мы з удзельнікамі пагаворым пра сённяшняе месца фатаграфіі ў публічнай прасторы, яе ролю і ўздзеянне на гледача. Таксама разгледзім удалыя і не вельмі прыклады з міжнароднай практыкі. Разам паспрабуем крытычна паставіцца да тэмы, асэнсаваць крытэры ды падыходы і, вядома ж, прысвецім час практычным заданням.

Інстытут імя Гётэ, вул. Веры Харужай 25/3  тел. 8 017 237-71-19