Выстава «Sense of Place. Сучасная латвійская фатаграфія» 6.10 – 30.10

Alnis_Stakle_NES_туц

Alnis Stakle  

Арніс Балкус, Рэйніс Хофманіс, Алніс Стакле

Тры сучасныя латвійскія фатографы — Арніс Балкус, Рэйніс Хофманіс і Алніс Стакле — шукаюць знакі у латвійскім пейзажы, што характарызуюць іх родны кут. Пейзаж складаецца з прыродных і культурных элементаў ды іх узаемадзеяння. Узаемадзеянне з гэтымі элементамі можа выклікаць асаблівае адчуванне месца, якое фатографы спрабавалі выявіць у сваіх работах.

Алніс Стакле ў серыі Not Even Something фатаграфуе ўначы не пазначаныя на карце сцежкі і дарогі ў Даўгаўпілсе, другім па велічыні горадзе Латвіі; Арніс Балкус у «Латвійскіх нататках» разглядае калектыўныя рытуалы і паўсядзённыя рэчы ў правінцыйных гарадах і прыгарадах; Рэйніс Хофманіс у серыях Sale і Private цікавіцца сістэмай знакаў у пейзажы. Адначасова фатографы адлюстроўваюць складаную палітычную і эканамічную сітуацыю ў сённяшняй Латвіі. Некалькі гадоў таму Латвія пацярпела ад глыбокага фінансавага крызісу, але цяпер зноў лічыцца краінай з самым хуткім эканамічным ростам у ЕС. Пейзаж — гэта мова, якая існуе ў няспынным канфлікце паміж афіцыйнай карцінай для турыстаў і фактычнай паўсядзённай рэальнасцю, часта не закранутай глабалізацыяй. Праз элементы пейзажу фатографы паказваюць нам прастору, дзе існуюць яны самі і грамадства, гісторыю гэтай прасторы, а таксама тое, як латышы успрымаюць сябе ў сусветным кантэксце.

6.10 – 30.10

Адкрыце выставы  6.10, 16.00

Gallery «Ў»

Minsk, Nezalejnazti avenue 37a

+375 (17) 286 31 68, info@ygallery.by

12-22 working days, 12-22 weekends