Эндру Мікшыс, прэзентацыя фотапраекта «Цюльпаны» 23.10

Andrew Myksis

Эндрю Мiкшыс

На працягу пяці гадоў Эндру Мікшыс ездзіў у Беларусь, каб фатаграфаваць нацыянальныя святы — ад Першамая і Дня Перамогі да Радаўніцы і Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Яго кніга «Цюльпаны» выйдзе з друку ў выдавецтве ARÖK Books на пачатку 2015 года. Тэкст да кнігі падрыхтаваны гісторыкам Лайманасам Брыедзісам.

«Фатограф Эндру Мікшыс, дасведчаны падарожнік, адважваецца прыехаць у вясновую Беларусь і паглядзець на яе вачыма чараўніка. Ён добра ведае гэтую мясцовасць: далёкі афіцыёз і кола блізкіх людзей, публічнае і прыватнае, адкрытае і таемнае, цынічнае і добразычлівае, адзначанае і адрынутае, зіму і лета, рызыкоўную будучыню і недахоп надзеі. У пошуках нейкай прасторы паміж усім гэтым ён будуе свой маршрут як канцэптуальны трук, ідучы за ідэалагічнымі формуламі і спадзеючыся знайсці людскую карціну свету. Такім чынам, яго фатаграфіі — гэта не столькі занатаванне Беларусі ў квецені — архіў афіцыйнага святкавання, — але дыярама адзіноты ў гэтым святкаванні. Гэтае неверагоднае выкрыццё, пададзенае ў элегічных колерах, выяўляе Беларусь у яе раз’яднанасці. Аднак у сваіх фотаздымках нацыянальных святаў Мікшыс адкрывае не толькі раз’яднаную сутнасць Беларусі або яе, так бы мовіць, раздваенне асобы, але таксама паказвае дваістую рэчаіснасць краіны.

Сучасную Беларусь можна апісаць пры дапамозе аднаго слова: білакацыя. Гэта значыць, здольнасць з’яўляцца ў двух месцах адначасова. Білакацыя звычайна сустракаецца ў рэлігійным, асабліва хрысціянскім, містыцызме, дзе яна, як правіла, сведчыць пра дзеі праведнасці. Але гэта таксама маркер чорнай магіі: традыцыйна вядзьмарак вінавацілі ў тым, што іх бачылі ў двух месцах адначасова, што было доказам іх сатанінскай моцы. Сцісла, білакацыя — гэта надзвычайны стан, які заўсёды патрабуе пільнай праверкі прысутнасці. Ніводзін сведка не можа даць дакладнага сведчання ў выпадку білакацыі. Мікшыс, аднак, здолеў ухапіць дваістую рэчаіснасць Беларусі, проста сфакусаваўшыся на паўсядзённым у межах святочнага».

Лайманас Брыедзіс

Эндру Мікшыс нарадзіўся ў 1969 годзе ў Сіэтле (ЗША). У цяперашні час ён жыве і працуе паміж Сіэтлам і Вільнюсам (Літва).

23.10, 19.00

Галерэя «Ў»

Мiнск, пр. Незалежнасцi 37а

+375 (17) 286 31 68, info@ygallery.by

12-22 буднi, 12-22 выходныя