«Беларускі клімат — 2015», 20.10 — 29.11

Беларускі клімат. Серыя «Канаты». 2015.

Беларускі клімат. Серыя «Канаты». 2015.

Удзельнікі групы заяўляюць пра сваё расчараванне ў сучасным мастацтве, якое дэманструе «адточанасць мовы і поўную адсутнасць змястоўнасці». Найлепшыя выставачныя залы свету, музеі і галерэі прасоўваюць такое мастацтва, павышаючы яго статус і рэйтынгі. Так ці інакш, на думку мастакоў, яму месца на сметніку або ў прыбіральні.

Наступны свой праект група рэалізуе ў туалетах. У дадзеным выпадку хуліганскія выхадкі, уласцівыя «Беларускаму клімату», ператвараюцца ў мастацкі акт. Злучаючы PR-стратэгіі і артыстычныя тактыкі, «Беларускі клімат» заяўляе: не месца вызначае статус аб’екта як твора мастацтва, але сам аб’ект — яго «творчая патэнцыяльнасць». Гэтай акцыяй мастакі групы праяўляюць дэвальвацыю самой магчымасці рабіць online casino мастацтва па-іншаму, адкрытую Дзюшанам і яго паслядоўнікамі-неададаістамі. Сёння сусветны арт-рынак практычна цалкам экспрапрыяваў гэтую альтэрнатыву: штамп і цытаванне цытавання ператварыліся ў неад’емны і запатрабаваны фармальны прыём мастака. Так, дэкларацыі і маніфесты, заклікі і заявы ператвараюцца ў рэкламныя слоганы, пасрэдныя артэфакты — у фетышы. Зноў актуалізуецца пытанне інтэрпрэтацыі паняцця «твора мастацтва». Сёння твор — гэта прадукт паспяховай маркетынгавай палітыкі, сакралізаванага імя альбо «канцэнтрацыя псіхічнай энергіі» [1], дзе абалонка, прадметная сутнасць не першарадная. Аднак усё ж што ператварае прадмет штодзённасці ў прадмет мастацтва?

[1] Гаральд Разенберг (1906—1978) — амерыканскі мастацкі крытык, пісьменнік, філосаф

20.10 — 29.11
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», кавярня «Зерне»
Куратар: Вольга Рыбчынская
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
пр. Незалежнасцi, 37а
12:00 – 22:00, штодня
Кавярня «Зерне»
пр. Незалежнасцi 46
09:00 – 23:00, штодня
Уваход вольны