“VORTEX PREVIEW”. Праект Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, 07.09 — 05.10

Для чаго ствараўся саюз? У чым сэнс з’яднання фатографаў, дзе кожны – індывідуальнасць, творчая асоба з наборам уласных пераваг, выбарам стылю, тэхналогіі, профільнай арыентацыі? Мы ўсе розныя, але існуе поле агульнай цікавасці, поле камунікавання і абмеркавання, вырашэння агульных праблем. Сэнс у нашым адрозненні, у разнастайнасці думак і паглядаў.

Ідэя праекта – візуальна падаць саюз у выглядзе агульнай інтэрактыўнай інсталяцыі (сцяна), а таксама кожнага фатографа ў прыватнасці (сайт). Для рэалізацыі праекта кожнаму сябру саюза было прапанавана адабраць 5 лепшых фатаграфій з асабістага архіва. Сабраныя на сцяне фатаграфіі перамяшаны і ананімныя, але кожная выява з’яўляецца спасылкай на персанальную старонку фатографа.

07.09 — 05.10
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

пр. Незалежнасцi, 37а
12:00 – 22:00, штодня
Уваход вольны

07.09
Адкрыццё выставы

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», 17:00